Бывай, 9 клас.

Сцэнарый выпускнога вечара.
Саставіла Панкратава Наталля,
СШ №2 г. Валожын
Вось невялікі ўрывачак са сцэнара, прысвечаны настаўнікам (ну проста дэвіз для нашага сайта!):
Люд малады і люд старэйшы, пра тое ведаюць адвек:
Настаўнік – гэта наймудрэйшы, найцікавейшы чалавек.
У плынях тэхнікі, культуры ён не згубіўся і не знік,
Настаўнік – творчая натура, прагрэсу вечны рухавік.
Каб з курсу ўзятага не збіцца, увесь настаўніцкі свой век,
Яму даводзіцца вучыцца – дзівак, як кажуць, чалавек.
Чакае ад работы плёну і дорыць дзецям цэлы свет,
Не патрабуючы кароны, за будні цяжкія свае.
Дабру і шчырасці навучыць, на ўсе пытанні дасць адказ.
Дарадчык, творца, вечны вучань, мудрэц, якога выбраў час.

Спампаваць увесь сцэнарый