ТРАФІМЧЫК Анатоль Віктаравіч
(нар.14.02.76), старшы выкладчык кафедры філасофіі і гісторыі Баранавіцкага дзяржуніверсітэта.
Вучыўся ў аспірантурах НАН Беларусі і Украіны. У Інстытуце гісторыі НАН Украіны ў 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
На пачатку працаваў дацэнтам. Выкладае “Гісторыю Беларусі” на фінансава-прававым факультэце і завочнікам “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэксце Другой сусветнай”.
Маецца шэраг публікацый. Падрыхтаваў да друку дапаможнік “Станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці ў першай палове ХХ ст.”