БАЦЮКОЎ Аляксей Мікалаевіч

БАЦЮКОЎ Аляксей Мікалаевіч
(нар. 1.08.77), старшы выкладчык Беларуска-Расійскага універсітэта (раней Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт).

Па-беларуску выкладае “Правы чалавека” на ўсіх факультэтах (18 гадзін, звычайна 2–3 патокі ў семестр). Раней таксама выкладаў “Вялікую Айчынную вайну савецкага народа” (24 гадзіна на трох патоках). Выступаў на навуковых канферэнцыях з дакладамі.
Апошнія 2,5 гады кіруе Філасофскім клубам ва ўніверсітэце, рабочая мова якога беларуская. Асноўны склад клубу – каля 20 чалавек, але на мерапрыемствы часам адгукаюцца і 40 і 70, без абязалаўкі, само сабой.
Мерапрыемствы самыя разнастайныя: творчыя сустрэчы (сярод гасцей былі магілёўскія паэты Дзмітрый Дзмітрыеў, Віталь Рыжкоў, доктар гіст. навук Ігар Марзалюк, галоўны рэжысёр абласнога драмтэатру Уладзімір Пятровіч), экскурсіі, збор этнаграфічнага і краязнаўчага матэрыялу па гістарычных помніках, правядзеньне акцый па ўшанаваньні памяці  падрабязней пра дзейнасць філасовска клубу можна прачытаць на наступных сайтах.
http://www.svaboda.org/textarticlesfeatures/society/2007/4/00ae6fbf-cc21–4988–904d-02ac8f0d4909.html
http://community.livejournal.com/mahiliou/2007/04/10/
http://community.livejournal.com/mahiliou/761.html