Тэарэма Піфагора

Міхась Булавацкі, настаўнік вышэйшай катэгорыі Магілёў
bulavacki@mail.ru
Неяк пачаў гаварыць з заслужанай настаўніцай Беларусі Дз.Алейнікавай пра недахопы дзейных падручнікаў геаметрыі. Дзіна Канстанцінаўна ўсміхнулася і сказала: “А я не бядую, што падручнікі няўдалыя. Калі я навучу сваіх чытаць няўдалыя падручнікі, то яны змогуць разбірацца з іншымі матэматычнымі тэкстамі. А матэматыкі рэдка пішуць прыгожа і даступна.” Што ж, калі стаць на яе пазіцыю, то добраўспрымальныя падручнікі для матэматычных класаў і не патрэбныя. Але ж трэба падумаць і пра класы нематэматычнага профілю. Там ужо не трэба рыхтаваць да чытання грувасткіх матэматычных тэкстаў. Гуманітарыям патрэбен падручнік з інфармацыяй, якая можа ім спатрэбіцца, і пісаны мовай, прыдатнай для іх. Як такі падручнік мог бы выглядаць? Перад вамі спроба маленькай прыступкі да яго.
Спампаваць падручнік