Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку

Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.

Дыск змяшчае
- Метадычны дапаможнік
- Сцэнары заняткаў
- Відэаролікі для выхаваўчай працы
- Відэафрагмнты і фільмы для ўрокаў гісторыі, грамадазнаўства, літаратуры
У дыску змешчаны відэаролікі да кожнага з артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, урыўкі з фільмаў «Клас» (Эстонія), “Дзень Волі” (Беларусь), “Усе памруць, а я застануся” (Расія), ролікі сацыяльнай рэкламы (Швецыя, Беларусь, Вялікабрытанія, ЗША), відэапрэзентацыя вучняў СШ № 194 г. Мінска, ролік з мультымедыйнага часопісу Т34 (Беларусь), фільмы “Гандзі”, “Нэшвіл”, “Польшча”, “Апартэід” (ЗША), “Праўда Хатыні” (Польшча-Беларусь), мультфільм “Каму чорт дзяцей калыша” (Беларусь).

Дыск рэкамендуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, сацыяльным педагогам, школьным псіхолагам і адукатарам, якія цікавяцца грамадазнаўчай тэматыкай.
Дыск выпушчаны і распаўсюджваецца пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі і Асацыяцыі міжнародных справаў (АМO), якія паспрыялі перадачы адкукацыйнага досведу Чэшскай рэспублікі беларускім настаўнікам, а таксама прапанавалі відэаматэрыялы для дапаможнага дыску.
Дыск можна замовіць праз электронную пошту nastaunik.info@gmail.com