Краязнаўчы сайт “Рэха Берасцейшчыны"

Ці ведаеце вы, што бацька першага прэзідэнта Акадэміі Навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага быў святаром у Быцені Івацэвіцкага раёна? Ці чыталі вы калі-небудзь успаміны аб нямецкай акупацыі часоў першай сусветнай вайны? Ці чулі вы легенды палаца Пуслоўскіх у Косаве? Ці шмат вы ведаеце пра падзеі паўстання 1863 года на Берасцейшчыне? На ўсе гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце адказы на краязнаўчым сайце “Рэха Берасцейшчыны”, які пачаў працу нядаўна. На гэтым сайце, размешчаным на адрасе http://rehaby.info/, выкладзена інфармацыя гістарычнага, культурніцкага, турыстычнага характару, абнаўляецца бібліятэка электронных выданняў, прысвечаных Берасцейшчыне, ствараецца фотагалерэя і форум.

/ каментаваць