Першаму класу мінскай гімназіі № 23 было загадана падпісацца на часопісы «Вясёлку», «Юный спасатель» і «Качели». Бацькоўскі сход вырашыў даслаць пісьмовы запыт у Мінадукацыі і рэдакцыі гэтых выданняў на прадмет навязання паслугаў.
Сябры супольнасці Нашыя дзеткі спрабуюць разабрацца: ці сапраўды існуе дакумент, які насамрэч абавязвае кожны клас выпісваць нейкія канкрэтныя перыядычныя выданні?