Бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім пісьменнікам

Беларускія пісьменнікі на старонках часопіса «Роднае слова» : бібліягр. паказ. / Бел. ассац. «Конкурс» ; склад. : А.В. Высоцкая [і інш.]. – Мінск : Бел. асац. «Конкурс», 2008. – 256 с.

У кнізе сабрана бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім майстрам прыгожага пісьменства ад Альгерда Абуховіча да Леаніда Яўменава – усяго 479 персаналій. Публікацыі згрупаваныя па 10 раздзелах, якія ўключаюць розныя аспекты асвятлення жыцця і творчасці нашых пісьменнікаў: творы літаратараў, зрокавую нагляднасць, метадычныя артыкулы і г. д.

Кніга адрасуецца выкладчыкам ВНУ, настаўнікам агульнаадукацыйных устаноў, ліцэяў, гімназій, каледжаў, школьнікам, студэнтам, даследчыкам мовы і літаратуры.

Спампаваць (PDF 586 Kb)

Раздзелы паказальніка

І – творы пісьменніка
ІІ – песні на яго вершы
ІІІ – творы’прысвячэнні літаратару
IV – наглядны матэрыял
V – музеі
VI – методыка
VII – літаратуразнаўства
VIII – літаратура пра пісьменніка
IX – артыкулы пра творы іншых жанраў мастацтва (мастацкія палотны, музычныя творы, прысвечаныя літаратару, кінафільмы, спектаклі паводле яго твораў).
Х – радавод
XI – літаратурная карта

Паводле: Роднае Слова