Навукова-практычнае літаратурна-краязнаўчае даследванне
Даслала Ніна Каўпак (ДАСШ №45 г. Віцебска») на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Навукова-практычнае літаратурна-краязнаўчае даследванне клуба ЮНЕСКА “Прадслава” прысвечана разгляду некаторых сацыяльна-мастацкіх з’яў у творчасці беларускіх паэтаў Тодара Кляшторнага і Тадзіяны Кляшторнай – бацькі і дачкі, ураджэнцаў спеўнай лепельскай зямлі.
Для вучняў старэйшых класаў, пенсіянераў, педагогаў, бібліятэкараў, студэнтаў. Аўтары: Ніна Каўпак (змест), вучань 10 кл. Цімур Буйко (дызайн і вёрстка).
Рэальна-жыццёвая аснова. З Тадзіянай Тодараўнай мы былі асабіста знаёмыя і сябравалі, яна была частай госцяй нашай школы і бібліятэк, жыхаркай нашага мікрараёну. З вялікім сумам мы даведаліся пра тое, што яна пайшла з жыцця 2 сакавіка. Гэты месяц – і месяц нараджэння яе бацькі, вядомага беларускага паэта Т.Кляшторнага, чалавека трагічнага, але тыповага лёсу чалавека той пары.
Спампаваць матэрыял (ppt 2,73 Mb).