Аўтар: Сяменчык Настасся Мікалаеўна, г. Мінск.
Урок-экскурсія па гісторыі на тэму Курапатаў. Улічваючы слабую навуковую распрацаванасць (на ўзроўні дзяржавы) тэмы сталінскіх рэпрэсіяў і курапацкіх забойстваў у прыватнасці, даводзіцца займацца адаптацыяй гэтай цяжкой тэмы для ўспрымання школьнікамі фактычна сваімі сіламі.
Урок, які Вы знойдзеце ў далучаным файле, уяўляе сабой разгорнутую экскурсію з рэплікамі настаўніка, з гатовымі заданнямі і патрэбнымі фотаздымкамі.