Метадычны сайт, прысвечаны актыўнай ацэнцы

У сеціве з'явіўся метадычны сайт, прысвечаны найбольш сучаснаму і эфектыўнаму спосабу ацэначнай дзейнасці — Актыўнай Ацэнцы.

Актыўная Ацэнка (Formative Assessment ) – інавацыйная сістэма навучання, што фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму працы. Актыўная Ацэнка – методыка навучання, якая дапамагае настаўнікам добра вучыць, а вучням паспяхова вучыцца.

Актыўная ацэнка, вядомая таксама як «ацэнка ў дапамогу навучанню”, ў многіх краінах лічыцца адным з найбольш перспектыўных напрамкаў рэфармавання адукацыі. Даклад Арганізацыі Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (АЭСР) у 2005 г. сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду ацэнкі ў паляпшэнні вынікаў навучання, падрыхтоўкі да навучання на працягу ўсяго жыцця і забеспячэнню роўных магчымасцяў у галіне адукацыі.

Актыўная Ацэнка прадстаўляе сабою вельмі дзейны метад паляпшэння вучнёўскіх вынікаў, асабліва для тых, хто мае праблемы з вучобай.

Сайт стаў вынікам праграмы метадычнага навучання беларускіх настаўнікаў, якая вядзецца з 2009 года. Частку матэрыялаў прадставілі беларускія педагогі.