Метадычны дапаможнік
Ігар Кузьмініч. Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
Дапаможнік змяшчае метадычныя парады для настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, а таксама для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца каштоўнасна-практычны падыход да асвятлення правоў чалавека, а таксама заснаванасць прапанаваных у выданні заняткаў на інтэрактыўных стратэгіях навучання.
Дапаможнік цесна звязаны з іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам і В. Руднікам, – дапаможнікам «Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел».