Актыўная ацэнка: найлепшы міжнародны досвед для беларускіх педагогаў
З 19 па 20 чэрвеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» прайшоў семінар «Інавацыйныя тэхналогіі – інавацыйным установам адукацыі: актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання». Ён быў арыентаваны на педагогаў, якія зацікаўлены ў выкарыстанні тэхналогій ацэньвання, стымулюючых ацэначную самастойнасць навучэнцаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія робяць крокі па стварэнні збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у сваіх адукацыйных установах. У семінары прынялі ўдзел 30 педагогаў устаноў адукацыі рэспублікі.
Асноўнай мэтай семінара было авалоданне эфектыўнымі спосабамі ацэначнай дзейнасці вучняў на аснове адукацыйнай стратэгіі «Актыўная ацэнка».
Варта адзначыць, тэрмін актыўная адзнака (Formative Assessment) звязаны з канкрэтным спосабам ацэнкі паспяховасці вучняў (http://aacenka.by). Актыўная ацэнка ахоплівае значна большы спектр дзеянняў і метадаў, якія непасрэдна звязаны з навучаннем, а галоўнае – дапамагае настаўніку змяніць уяўленне аб сваёй і вучнёўскай ролі ў працэсе фарміравання уменняў і навыкаў. Актыўная ацэнка арыентавана не столькі на вызначэнне ўзроўню засваення навучэнцамі адзінага для ўсіх зместу адукацыі, колькі на вызначэнне глыбіні і аб’ёму іх індывідуальных ведаў, гатоўнасці іх выкарыстання, авалодання адмысловымі і універсальнымі спосабамі дзейнасці, выяўлення ступені і характару асабістых намаганняў навучэнцаў.
Семінар прайшоў дзякуючы метадычнай падтрымцы адукацыйнага цэнтра CEO (Centrum Edukacji Obywatelskiej) / Akademija SUS з Польшчы (http://www.ceo.org.pl/pl/akademia). Гэта найбольш паспяхова дзеючая ў сферы адукацыі ўсяпольская няўрадавая арганізацыя. Сярод праграм CEO варта назваць такія, як «Школа, якая вучыцца», дзе настаўнікі набываюць новыя, запатрабаваныя кампетэнцыі; «Актыўная ацэнка», «Школа класа 2.0», стымулюючая школы да павышэння якасці функцыянавання; «Сляды мінулага» – праграма, якая тычыцца мясцовай гісторыі; «Шануй мне, сябар» – старэйшыя школьнікі чытаюць малодшым; «Школьная фільматэка» – праграма, якая дае навучэнцам магчымасць пазнаёміцца з мовай кінематографа; праграма «Маладыя прадпрымальнікі», якая пашырае эканамічныя веды.
У працэсе працы на семінары былі разгледжаны ключавыя кампетэнцыі і іх сувязь з мэтамі сучаснай адукацыі. Прафесар кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» П.Н. Савасцёнак у сваей лекцыі разгледзеў складнікі кампетэнцый, вылучыўшы кагнітыўны,
Для рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу і стымулявання вучняў да ацэначнай дзейнасці, неабходна стварэнне асаблівага развіваючага адукацыйнага асяроддзя ў класе. Метадыст цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» Заламай А.А. акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў семінара на атмасферу ў класе, якая садзейнічае навучанню і ацэначнай дзейнасці. У працэсе актыўнай працы ўдзельнікі вылучылі складнікі спрыяльнага асяроддзя з пункту гледжання настаўніка, вучня, бацькоў, адміністрацыі школы і членаў мясцовай супольнасці. Слухачы прыйшлі да высновы: для стварэння атмасферы, якая спрыяе ацэначнай дзейнасці, неабходна падтрымліваць і ўмацоўваць пачуццё ўласнай годнасці вучняў, павышаць іх матывацыю да навучання, ствараць умовы для ўсведамлення вучнем працэсу навучання, прымаць на сябе адказнасць за сваё навучанне.
Любая дзейнасць мае патрэбу ў ацэнцы. Для навучэнцаў асноўнай дзейнасцю з’яўляецца навучанне. Менавіта таму ацэньванне – адзін з найважнейшых кампанентаў практычна любой мадэлі навучання. Метадыст вышэйшай катэгорыі цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» Радзевіч А.У. прадставіла механізм ацэньвання для пастаяннага паляпшэння навучальнага працэсу. Асаблівы акцэнт быў зроблены на метадах ацэньвання, іх класіфікацыі і стратэгіях прымянення на розных уроках. Абапіраючыся на Інструктыў
Сёння ў Расіі, шэрагу заходніх краін і, перш за ўсё, у Велікабрытаніі, Чэхіі і Польшчы адбываецца змена парадыгмы ацэньвання – ад пераважна падсумоўваючага ацэньвання да мадэлі так званага «ацэньвання для навучання». Н.І. Запрудскі, дацэнт кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» прадставіў актыўную ацэнку як новую стратэгію навучання. Аналіз існуючай
Нягледзячы на тое, што метадычны інструментарый стратэгіі актыўнай ацэнкі прыйшоў да нас з Польшчы, адным з заснавальнікаў дадзенага падыходу ў адукацыі можна лічыць нашага земляка Л.С. Выгоцкага, – падкрэсліла Т.П. Мацкевіч, намеснік старшыні «Таварыства беларускай школы». У
Інтэрактыўныя метады навучання і практычныя заданні далі магчымасць слухачам семінара перайсці ад пасіўнага спажывання інфармацыі да актыўнага ўдзелу ў працэсе пазнання. Падчас выніковай рэфлексіі ўдзельнікі адзначылі добрую арганізацыю, змястоўную
А.У. Радзевіч, метадыст вышэйшай катэгорыі
цэнтра прафесійнага развіцця
і інавацыйнай адукацыі
ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»