Матэрыялы для арганізатараў школьных еўрапейскіх клубаў
Даслала Алена Палейка, ДУА «Ліцэй № 2 г.Мінска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы былі паспяхова выпрабаваны падчас дзейнасці еўрапейскага школьнага клубу ў ліцэі № 2 і правядзення нацыянальнага конкурсу «Што я ведаю пра краіны Еўропы?» (2005–2012 гг.). Сярод матэрыялаў: дапаможнік для настаўніка – куратара дзейнасці гуртка «Школьны еўрапейскі клуб»; матэрыялы конкурса «Што я ведаю пра краіны Еўропы?» для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі; медыяазбукі; гульні «Што? Дзе? Калі?», «Брэйн-рынг»; інш.