Калі вы ўпэўненыя, што для гэтага дастаткова ператварыць клас у філію этнаграфічнага музея ды запрасіць фальклорны гурт бяззубых бабулек, то наступны артыкул не для вас. А для тых, хто разумее, што за беларускай мовай не толькі мінуўшчына, але і будучыня, прапануем прачытаць, як правялі дзень роднай мовы студэнты факультэта журналістыкі БДУ. Шмат ідэяў вынайшлі студэнты, каб свята адбылося весела і сучасна. Паспрабуйце зрабіць нешта падобнае, скарыстайцеся ідэямі моладзі, і ў вашай школе ўсе будуць упэўненыя, што беларуская мова – гэта модна.
Артыкул Наталлі IСАЕВIЧ пра тое, як прайшоў дзень роднай мовы на журфаку, чытайце тут.