Матэрыял распрацавала Людміла Міхайлаўна Чарнякова (настаўніца музыкі ДУА «Гімназія г. Хойнікі»).
Арганізацыйны момант
Мэты:
- стварыць умовы для паглыблення і абагульнення ведаў аб народных традыцыях сваёй Радзімы;
- развіццё цікавасці да абрадаў, звачаяў народа, да нацыянальнай культуры;
- садзейнічаць выхаванню пачуцця гонару за сваю багатую спадчыну, цікавасць да нацыянальнай культуры праз беларускі фальклор.
Падрыхтоўчая работа
Клас дзеліцца на некалькі мікракалектываў. Вучні атрымліваюць заданні: даведацца ў дарослых ці прачытаць у кнігах пра беларускія заклічкі, жарты, гульні. Анекдоты, загадкі. Дзеці даведваюцца ў бабуль, дзядуль, як яны некалі праводзілі вольны час, у якія гулялі гульні, якімі рамёствамі займаліся, што рабілі на вячорках. Дзеці прыносяць з дому ручнікі, даматканыя посцілкі, коўдры, сурвэткі, ганчарныя вырабы.
Паводле veselka.by