Пайшла з жыцця Аляўціна Вячорка
26.06.2022
Аляўціна Сямёнаўна Вячорка была па адукацыі настаўніцай і была сапраўдным сябрам Nastaunika.info і Таварыства беларускай школы. Не фармальным, а такім, пра якіх пяе Сяржук Сокалаў-Воюш у сваёй песні "Нефармальны беларус". Яна клапацілася, каб кожная кніжачка, выдадзеная настаўнікамі, трапіла ў фонды бібліятэк, рассылала, разносіла і прыстройвала іх уласнаручна. Аляўціна Сямёнаўна пільна сачыла, каб кожны артыкул у газетах ці часопісах пра адукацыю не быў па-за ўвагай настаўніцкай супольнасці, якая гуртавалася вакол ТБШ.