«Дзіцячыя вячоркі»

Cцэнар для школьнага драматычнага гуртка

Даслаў Мікола Жуковіч (Бярозаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 1) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

Для вучняў 1–11-ых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў.

Ад аўтара:

Сцэнар тэатралізаваных дзіцячых вячорак падрыхтаваны  спецыяльна для школьнага драматычнага гуртка. Такое аб’яднанне  дзейнічае практычна ў кожнай агульнаадукацыйнай установе.

На стварэнне гэтай п’есы-аднаактоўкі натхніла нас ў першую чаргу актуальная на сёння ідэя – выхаванне ў сучасных падлеткаў нацыянальнай самасвядомасці на аснове беларускага фальклору.

Нам хацелася праз сучасную тэхналогію “рэканструкцыя дзеі”  на школьнай сцэне нязмушана паказаць юным грамадзянам працэс пераемнасці і беражлівыя адносіны былых пакаленняў да сваёй нацыянальнай духоўнай спадчыны; зацікавіць гісторыяй і побытам жыцця дзяцей сярэдзіны ХХ стагоддзя; пазнаёміць юных гледачоў з разнастайнымі жанрамі дзіцячага фальклору, якія  звычайна застаюцца па-за межамі вучэбных прадметных праграм, — з дражнілкамі, лічылкамі, прымхліцамі, гульнямі, танцамі,  паданнямі, жартамі (анекдотамі), песнямі, а таксама з прызначэннем, відамі і сімволікай нацыянальнага ручніка, тапанімікай роднага паселішча.

Кіравала намі яшчэ  і аматарская прыхільнасць да тэатра, прыдаўся  асабісты вопыт кіраўніцтва драматычным гуртком. Гэтай працай хацелася папоўніць пакуль што нешматлікую скарбніцу беларускамоўнай дзіцячай драматургіі.
Спадзяёмся, што нашы “Дзіцячыя вячоркі” спадабаюцца юным артыстам, калегам-педагогам  і ўвойдуць у рэпертуары школьных  драматычных тэатраў ці студый.

Спампаваць (doc 78 Kb)