«Скуратовіч – вораг народа ці «новы» беларус?»

Урок-дыскусія для вучняў 10 класа

Даслала Галіна Скарына, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

Твор К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.

Але апошнім часам праграма не прадугледжвае гадзінаў для правядзення ўрокаў пазакласнага чытання, ды абавязвае сачыць, як і што чытаюць вучні. А сярод уменняў вучняў у праграме ўказваецца наступнае: «Вучні павінны ўмець рыхтаваць вусны ( або пісьмовы ) разгорнуты адказ на праблемнае пытанне па вывучаным творы». Таму можна ўрок такога кшталту правесці за кошт гадзін для ўрокаў развіцця мовы.

1. Прэзентацыя да ўрока-дыскусіі pptx 276 Kb

2. Змест і каментар урока docx 30 Kb