Залатая яблынька. Казкі, легенды, паданні. Хрэстаматыя дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / уклад. Ул. М. Сіўчыкаў. – Мн. : «ІП Уладзімір Сіўчыкаў», 2013. – 288 с.: іл.
У чытанцы «Залатая яблынька» сабраныя народныя казкі, легенды і паданні, а таксама творы беларускіх пісьменнікаў.
Фальклорныя пярліны пераказалі такія майстры слова як Якуб Колас, Крыстына Лялько, Уладзімір Сіўчыкаў, Уладзімір Ягоўдзік і Алесь Якімовіч, а сярод арыгінальных твораў – тэксты Яна Баршчэўскага, Пятра Васючэнкі, Клаўдзіі Каліны, Янкі Купалы, Максіма Танка, Станіслава Шушкевіча.
Укладальнікам тома выступіў пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў, а аздобіла яго сваімі малюнкамі мастачка Алена Карповіч.
Адрасуецца кніжка дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, іх бацькам, бабулям і дзядулям, а таксама навучэнцам педагагічных коледжаў, настаўнікам і выхавацелям.
Чытачоў найперш павінны зацікавіць такія легенды як «Адкуль пайшлі беларусы», «Страцім-лебедзь», «Палешукі і палевікі», паданні «Возера Нарач», «Пра Нёман і Лошу», «Бярэсце», «Жодзіна», «Адкуль назва Івянец», «Браслаў», «Чорная дама», «Пане Каханку», «Бяздоннае багацце» і іншыя.
Чытаць раздзел «Паданні» docx 32 Kb