Штовечар правяраю хатняе заданьне ў малодшай дачкі. Так праходжу гімназічную праграму – параграф за параграфам – і штовечар натхняюся (дакладней, набрыньваю гронкамі гневу).
Пра падручнікі для 5-й клясы, іхную мову, улік узроставай псыхалёгіі ды цывілізацыйную арыентацыю я сабе паабяцаў напісаць – і мусова напішу – эсэй. Калі закончыцца навучальны год. А пакуль – фрагмэнт будучых нататак фэноляга.
“Беларуская мова”. 2001 год. 2-е выданьне, не якое там 40-е стэрэатыпнае. Значыць, даволі сьвежа, як на падручнік, укладзенае. Імёнаў аўтараў падручніка не падаю: абодва яны харошыя ды нацыянальна сьведамыя людзі даволі шаноўнага ўзросту. У практыкаваньні 10-гадовыя дзеці мусяць прыпісаць правільныя канчаткі словам, дапасаваным да складанаскарочаных. Мэтадычная задача – замацаваць уменьне вызначаць род складанаскарочанага слова дый наагул яго граматычную форму.
Усё звычайна. Вось сказы.
- Люба коратка ахарактарызавала кожнага студэнта, чые заявы разгляд… прафком. (А.Васілевіч)
- Забеліна, як і Васіліна цяпер, прыехала некалі, гады за чатыры да вайны, у Старыцк… МТС.
- (Т.Хадкевіч) РБУ дарожн… вядзе свой рамонт – адвечную работу. (С.Басуматрава)
- Саўнарком засяд… позна, гадзін да адзінаццаці. (Іван Шамякін)
- “Зямлянку” – зімнюю элегію – спяв… камроты Весялоў. (А.Пысін)
- Фінал розыгрышу кубка чэмпіёнаў па ручному мячу сярод клубных каманд Еўропы выйгр… спартсмены Мінск… СКА. (“Звязда”)
Што ж беларускае дзіцё пачатку XXI стагодзьдзя вычытала ў гэтых сказах і ў выніку напісала? *** …