Абагульняльны ўрок па тэме
Клас: 5.
Даслала Галіна Алянюк (Бялыніцкая гімназія №1) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Урок з’яўляецца абагульняльным па тэме “Словаўтварэнне і арфаграфія” з мэтай сістэматызаваць веды вучняў, удасканальваць уменне абагульняць і даказваць, рабіць вусны і пісьмовы разборы слоў па саставу, вызначаць спосаб іх утварэння, фарміраваць навыкі правільнага напісання слоў, уменне прымяняць набытыя веды на практыцы, выхоўваць любоў і павагу да роднага слова, да творчай спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа.
На занятках развіваецца пошукавая, пазнавальная дзейнасць, самастойнае мысленне вучняў, уменне выказаць свае думкі. Вучэбны матэрыял дазваляе фарміраваць інтэлектуальна-развітую творчую асобу, арфаграфічную зоркасць, прывівае любоў да роднай матчынай мовы, развівае пачуцце гонару за сваю Бацькаўшчыну. Урок выхоўвае нацыянальную самасвядомасць вучняў.
Спампаваць урок doc 120 Kb