Прэзентацыі-трэнажоры па беларускай мове
Даслала Ала Зеляпужына (Вараніноўскі вучэбна-педагагічны комплекс) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Клас: 3 (рускамоўнай школы).
«У сваёй працы, выкарыстоўваючы камп’ютар, імкнуся захапіць дзяцей чытаннем, прыцягнуць да вывучэння табліцы множання і г.д. А для адпрацоўкі ведаў па беларускай мове амаль нічога немагчыма знайсці. Таму вырашыла сама асвоіць алгарытм стварэння камп’ютарных трэнажораў. Атрымаліся даволі цікавыя і карысныя трэнажоры для адпрацоўкі ведаў па тэмах «Назоўнік», «Прыметнік», «Дзеяслоў» для 3 класа рускамоўных школ. Дзеці з задавальненнем займаюцца на іх як у школе, так і дома. А ведаючы, што дзіця без прымусу лішні раз паўторыць патрэбны яму матэрыял, атрымліваеш вялікае задавальненне ад працы.»
«Дзеяслоў» (rar 4,31 Mb)
«Назоўнік» (ppt 2.65 МБ)
«Прыметнік» (ppt 1.57 МБ)
Прэзентацыі адчыняюцца толькі ў рэжыме чытання!