Экалагічны дэтэктыў: Сцэнар гульні-конкурсу

 

Аўтар: Ала Фёдараўна Гулюк, настаўніца СШ № 207 г. Мінска 

Класы: сярэдняя школа

Абсталяванне: прэзентацыі “У лесе”, “Марскія жыхары”, “Рыбы беларускіх рэк і азёр” – з альбому “Гадуем беларусаў”; карткі з заданнямі, алоўкі, ручкі, папера.  

Мэты і задачы
- фарміраваць актыўную, усебакова развітую асобу; 
- выхоўваць паважлівае стаўленне да прыроды, любоў да Радзімы; 
- актывізаваць цікавасць вучняў да вывучаных прадметаў; 
- адпрацоўваць навыкі працы ў калектыве; 
- фарміраваць экалагічную культуру; 
– развіваць кругагляд вучняў; 
- ствараць зычлівую атмасферу супрацы і раўнапраўнага партнёрства, навучаць выказваць сваё меркаванне, сваё стаўленне да праблемы