Патрабаванні да вядзення сшытка


- сшытак абавязкова павінен быць у клетачку;
- падпісваецца сшытак паводле норм адзінага моўнага рэжыму (АМР);
- усе запісы робяцца граматна, акуратна, разборліва шарыкавай ручкай сіняга колеру, малюнкі выконваюцца простым алоўкам;
- палі адводзяцца са знешняга боку для запісу даты (напрыклад, 31.01.07) і для адмысловых пазанак, якія прапаноўвае настаўнік ці вучні робяць самастойна;
- абавязкова запісваецца від выкананай работы (напрыклад, класная работа і г.д.) і вытрымліваецца адлегласць паміж наступным радком тэксту, паводле АМР;
- вытрымліваецца чырвоны радок;
- вылучэнні ў тэксце запісаў робяцца акуратна, чарцяжы, з ужываннем алоўка, ручкі і чарцёжных прыстасаванняў;
- графікі, дыяграмы, схемы, картасхемы, табліцы выконваюцца паводле агульных патрабаванняў.
Як рэкамендацыя: вядзенне тэрміналагічнага слоўніка, асобных статыстычных дадзеных, дзённіка надвор'я напрацягу навучальнага года і г.д. (па жаданні), можа ўплываць на адзнаку за вядзенне сшытка.
Даслала Галіна Сыраежкіна, г. Барысаў