Сярод маршрутаў, рэкамендаваных для школьнікаў, лінія Сталіна займае першае месца. Перад тым, як везці дзяцей на экскурсію на лінію Сталіна, кожны настаўнік павінен падрыхтавацца. Да 9 мая карэспандэнт Радыё Свабода і вядомы бард Зміцер Бартосік запытаўся ў мясцовых жыхароў, што ж было на лініі Сталіна насамрэч у час вайны. Цікавы і арыгінальны матэрыял вам у дапамогу.
«Незаангажаваныя гісторыкі сьцьвярджаюць, што гэты “гістарычна-культурны комплекс” ня мае дачыненьня ні да гісторыі, ні да культуры. Што ў чэрвені 1941-га на гэтай “лініі” не магло быць баёў, бо старыя ўмацавальныя раёны былі зьнішчаныя самім Сталіным у 1939-м. Што нават сама гэтая назва, “Лінія Сталіна”, узятая ў Гёбэльса».