Афіцыйны турыстычны партал Беларусі прапануе віртуальныя туры па Мірскім і Нясвіжскім замках, а таксама па іншых беларускіх аб’ектах. Падобныя туры — гэта магчымасць здзейсніць віртуальны шпацыр па цікавых мясцінах, не пакідаючы дому. Напрыклад, падчас віртуальнага шпацыру па Нясвіжскім замку можна зблізку разгледзець не толькі заязную браму, цэнтральны пляц, бастыёны і замкавыя дворыкі, але і дэталёва пазнаёміцца з нутранымі заламі — «залатой», «бальнай», «паляўнічай», а таксама з бібліятэкай, страўняй і нават… з кавярняй.