Сучасныя вучні маюць шмат магчымастей для набыцця разнастойных ведаў, але часта задаюць пытанне «а навошта?», не разумеюць, чаму яны павінны вывучаць менавіта ГЭТА, і менавіта такім чынам. Адсюль узнікаюць непаразуменні, канфлікты, стрэсавыя сітуацыі як для вучняў, так і для выкладчыкаў. Але ёсць пэўныя аб'ектыўныя фактары, карыстаючыся якімі можна зрабіць вучэбны працэс не руцінаю, а творчасцю. Гэта фактары, якія ўлічваюць і асабовыя здольнасьці кожнага, і псіхалагічныя асаблівасці, і патрэбы, і г. д.
Улічыць гэтыя фактары праз выкарыстанне элементаў модульнай, інтэгральнай і лічбава-арыентаванай тэхналогій на ўроках інфарматыкі прапануе настаўніца мінскай школы №17 Людміла Марціна
Спампаваць распрацоўку тэмы «Камп’ютэрныя прэзентацыі» (7 клас) (doc, 59 КБ)