Настаўніцкая газета
Расійскі навуковец Мікалай Андрэеў зрабіў цікавымі і зразумелымі кожнаму школьніку складаныя формулы, тэарэмы і графікі. Загадчык лабараторыі папулярызацыі і прапаганды матэматыкі матэматычнага інстытута імя У.А. Сцяклова сумесна з калегамі стварыў серыю з мультыплікацыйных «Матэматычных эцюдаў». З дапамогай камп’ютарнай графікі навукоўцы паказалі, чаму коціцца каляска з някруглымі коламі і як прасвідраваць квадратную адтуліну.