Што такое паласа перашкодаў – вядома ўсім. Каб стаць пераможцам, трэба ўмець добра бегаць ды скакаць. Сумна. Горш бывае толькі лыжа-ролерная эстафета. Там бегай – не бегай, – пераможца даўно вядомы. Але ФІЗІЧНАЯ паласа перашкодаў – зусім іншая рэч! Там перамагае, выбачайце за саўковасць, гарманічна развітая асоба. Бо замест бар'ераў... – глязіце самі. А яшчэ абавязкова паглядзіце іншыя матэрыялы з метадычных летнікаў у Альхоўцы.