Кампутары на ўроках фізікі – гэта ўжо даўно не навіна, але, нажаль, яшчэ не правіла. Распрацоўка індывідуальных заданняў, статычныя і дынамічныя дэманстрацыі фізічных працэсаў і з'яў, вучэбныя відэафільмы і мультымедыйныя прэзентацыі сталі неад'емнай часткай вучэбнага працэсу.
Аднак пры правядзенні лабараторных работ кампутар выкарыстоўваецца, яшчэ не так часта. Або, часам, досыць толькі аднаго кампутара, каб з яго дапамогай лабараторную работу за ўрок выканаў цэлы клас.
Настаўнік фізікі з ліцэю пры Беларуска-Расійскім універсітэце (Магілёў) Аляксандр Плятнёў прапануе свае распрацоўку правядзення лабараторнай работы «Вызначэнне паскарэння вольнага падзення» з дапамогай электронных табліц Microsoft Excel.
Такая лабараторная работа адрозніваецца ад звычайнай: яна трохі складаней, але цікавей. З павелічэннем такіх работ, цікавасць пераўзыходзіць складанасць. Бо нездарма слова EXCEL на ангельскай мове азначае пераўзыходзіць, адрознівацца.
Спампаваць матэрыял (zip, 33 КБ)