Распрацоўка ўрока-канферэнцыі па фізіцы на тэму «Атамы і выпраменьванне», выкананая настаўнікам магілёўскага ліцэя пры Беларуска-Расійскім універсітэце Аляксандрам Плятнёвым. Канферэнцыя як форма правядзення ўрока набывае апошнім часам усё большы распаўсюд і развівае ў вучняў вельмі важныя для жыцця ў дэмакратычным адкрытым грамадстве здольнасці: уменне задаваць і адказваць на пытанні, развіваць дыскусіі, падмацоўваць свае сцверджанні аргументамі і г.д. Варта адзначыць, што такая форма правядзення ўрока надзвычай карысная для настаўнікаў прыродазнаўчых прадметаў, калі падаецца, што распачаць дыскусію складана (усё быццам бы адназначна і дыскутаваць няма аб чым). Таму арыгінальная распрацоўка Аляксандра Плятнёва будзе карыснай не толькі настаўнікам фізікі.