«Клуб юных фізікаў»

Педагагічны праект

Даслалі Аляксандр Плятнёў, Сяргей Гусеў, Аляксандр Сугакевіч (Ліцей ДУВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт», Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Сёння надзвычай важным з’яўляецца не толькі набыццё вучнямі пэўнай сумы канкрэтных ведаў, але і развіццё ў іх ключавых кампетэнцый, якія неабходны чалавеку для паспяховай самарэалізацыі. Таму пры планаванні адукацыйнага працэсу прыярытэт трэба аддаваць тым відам дзейнасці, якія прадугледжваюць развіццё базавых кампетэнцый ў навуцы, камп’ютарных (інфармацыйных), сацыяльных, грамадзянскіх і іншых ключавых кампетэнцый вучняў.
Педагагічны праект «Клуб юных фізікаў» можа быць рэалізаваны ў любой агульнаадукацыйнай установе на сярэдняй і старэйшай ступені навучання.