Праект «Умацаванне здароўя душы і цела праз супольную творчасць і рухальную актыўнасць малодшых школьнікаў і іх бацькоў, з вывучэннем традыцый святкавання Вялікадня на прыкладзе дня здароўя «Велікодныя забаўкі». Даслала Ірына Шырагорава (САШ № 161 г. Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Праект дапамагае ў вырашэнні наступных задач:
- Арганізаваць актыўны вольны час праз спаборніцтвы, конкурсы, гульні, кніжныя выставы і г.д. у шосты школьны дзень.
- Далучаць школьнікаў да самабытнай беларускай культуры;
- Вывучыць асноўныя традыцыі святкавання Вялікадня беларусамі і іншымі народамі.