Каб адзнака стала актыўнай

Міхаіл Кудзейка, па матэрыялах семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка»
З новага навучальнага года вучэбныя прадметы «Працоўнае навучанне», «Выяўленчае мастацтва» ў 3-ім класе ажыццяўляюць пераход на безадзнакавае навучанне, у якім сістэма кантролю і ацэнкі будуецца на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак. Эфектыўнасць выкарыстання безадзнакавага навучання ў адукацыйным працэсе наўпрост залежыць ад усведамлення, разумення і прыняцця педагогамі новага спосабу ацэньвання.