Казка сваімі рукамі

Самім зрабіць сваім дзецям казку
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/9198.html?view=54254#t54254
Часта можна пачуць, што беларускіх казак мала, альбо, што тыя якія ёсць па нейкай прычыне не падыходзяць майму дзіцяці. Але разам з тым хочацца каб дзіцё бачыла і слухала свае, беларускія казкі. Больш за тое, хочацца каб дзіцё засвойвала тыя каштоўнасці якія важныя для бацькоў.

Пакуль у Беларусі слаба развітая індустрыя стварэння казак, мультфільмаў і кіно для дзяцей, тым больш гэта тычыцца беларускамоўных казак, мультфільмаў і кіно, можна самім бацькам уключыцца ў стварэнне казак для сваіх малюпахаў.

Сучасны стан развіцця тэхналогій дазваляе гэта зрабіць бацькам самастойна. Камп'ютарныя праграмы па агучванню, відэакамеры, фотаапараты і магчымасць мантажа матэрыялаў на кампутары, ствараюць практычна неабмежаваныя магчымасці ў творчасці. У выпадку, калі самастойна цяжка прыдумаць казку, заўсёды можна ўзяць вашую любімую казку і, напрыклад, агучыць яе самастойна, зрабіўшы аўдыё-версію Пазней можна дадаць да гуку некалькі здымкаў ці малюнкаў – і ў вас атрымаецца цікавы матэрыял, які з задавальненнем будуць глядзець вашыя дзеці ці іншыя дзеці праз інтэрнэт.

Ніжэй падаю прыклад сваёй аўдыёказкі, якую я ілюстраваў пры дапамозе здымкаў узятых з інтэрнэта і праграмы Windows Movie Maker. Праграмка даволі простая і разабрацца ў ёй здольны практычна кожны. (памер файла Казкі 6,79 МВ)

Спампаваць казку
Пакінуць падзяку аўтару за ідэю і казку.