Прайшоў фінал ІХ Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» (Фота, пераможцы, адказы на пытанні)

Алена Палейка (ліцэй №2 г. Мінска)

26 чэрвеня ў Вільні адбылася фінальная гульня конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу 2012?». У ёй прымалі ўдзел 3 школьныя каманды: «Таварыства ананімных еўрапейцаў» (Брэст), «Еўра-М» (Магілёў) і «Разам» (Маладзечна). Вельмі прыемна адзначыць, што гульня праходзіла адначасова на тэрыторыі дзвюх краін Еўрасаюза, бо адбывалася гэта спаборніцтва ў амбасадзе Швецыі ў Літве. Чальцоў каманд, настаўнікаў, арганізатараў і сябраў журы гасцінна прынялі, пачаставалі і запрасілі на гульню гаспадары, якія стварылі вельмі добрыя ўмовы для правядзенння конкурсу.