Навучальны гурток — адзін з асноўных метадаў нефармальнай адукацыі ў Швецыі. Досвед прымянення метада навучальных гурткоў на Беларусі паказаў эфектыўнасць яго ў нашай краіне. Метад можа быць прывабны па некалькіх прычынах. Сярод іх:
- прастата арганізацыі гуртка і гнуткасць працы
- арыентацыя на нефармальную сумесную працу лідэра і групы
- незалежны выбар тэмаў для навучальных гурткоў самімі ўдзельнікамі, якія такім чынам максімальна матываваныя на ўдзел, бо ніхто не адчувае ціску
- сяброўская атмасфера на занятках, якая дапамагае дасягаць мэтаў, якія сумесна выпрацаваныя ўдзельнікамі і лідэрам гуртка
- невялікая колькасць удзельнікаў і кароткасць рэгулярных сустрэчаў дапамагаюць вырашыць праблему, якую паставілі ўдзельнікі гуртка
Больш інфармацыі пра навучальныя гурткі
Сайт рэсурснай праграмы навучальных гурткоў у Беларусі
Навучальны гурток як спосаб падтрымкі педагогаў, якія выкарыстоўваюць метады актыўнага навучання.
Святлана САЎКО г. Белаазёрск
Выкарыстанне метада навучальнага гуртка падчас працы з калегамі паказала эфектыўнасць такога супрацоўніцтва і зараз паралельна існуе з традыцыйнымі метадычнымі аб'яднаннямі, тэарэтычнымі семінарамі і творчымі групамі.