Сімвалы РБ

Аўтар – Гелена Белязюн, настаўніца біялогіі і хіміі Радунскай агульнаадукацыйнай гімназіі. Урок прапануецца для 5–6 класаў, якімі дадзеная тэма ўспрымаецца цікава і легка.
Мэты: 1) абагульніць і пашырыць веды дзяцей пра родны край, пра сімвалы сваёй краіны; 2) развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне разважаць і аналізаваць; 3) выхоўваць ў дзяцей цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, любоў да Радзімы. Цікава, што ў межах падрыхтоўкі да інфармацыйнай гадзіны прапануецца зняць фільм, які можа быць цікавым як сацыялагічнае даследаванне. (Прынамсі, у Радунскай гімназіі фільм, які ўтрымліваў інтэрв'ю з вучнямі і настаўнікамі па тэме інфармацыйнай гадзіны атрымаўсы выдатны).
Спампаваць апісанне урока (doc, 58kb)
Спампаваць дапаможную прэзентацыю (zip, 252kb)
Спампаваць тэст (swf, 321kb)