Пазакласная праца

Сімвалы РБ

Аўтар – Гелена Белязюн, настаўніца біялогіі і хіміі Радунскай агульнаадукацыйнай гімназіі. Урок прапануецца для 5–6 класаў, якімі дадзеная тэма ўспрымаецца цікава і легка.
Мэты: 1) абагульніць і пашырыць веды дзяцей пра родны край, пра сімвалы сваёй краіны; 2) развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне разважаць і аналізаваць; 3) выхоўваць ў дзяцей цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, любоў да Радзімы. Цікава, што ў межах падрыхтоўкі да інфармацыйнай гадзіны прапануецца зняць фільм, які можа быць цікавым як сацыялагічнае даследаванне.

Сцэнары семiнара-практыкума «Чалавек-грамадзянiн»

Распрацоўка намесніцы дырэктара мінскай школы №213 Ніны Чумак.  Семінар распрацаваны для школьнага клуба «Лідэр».   Мэта прапанаванага семінара -  даць уяўленне пра чалавека-грамадзянiна; садзейнiчаць развiццю лiдэрскiх здольнасцяў вучняў.
Спампаваць сцэнар (doc, 71 КБ)


Cпампаваць дапаможную прэзентацыю для семінара (ppt, 240 KБ)

Выхаваўчыя заняткі для 11-класнікаў


Сцэнары выхаваўчых заняткаў «Мой лёс – мая краіна» і «Усё жывое на Зямлі мае права на жыццё» з выкарыстаннем актыўных метадаў. Распрацаваныя настаўнікамі кобрынскай сярэдняй школы №7 Інай і Андрэем Чахомавымі.

Патрыятычны клуб «Спадчына»


Н. Ляўкевіч, в. Дварэц, Дзятлаўскі раён


Выхаванне сапраўднага патрыёта магчымае толькі тады, калі яно пачынаецца ў як мага ранейшым узросце. У школе дзіця набывае і набывае веды напакоўвае імі свой розум, але без адухоўленасці гэтыя веды мёртвыя. А калі надзяліць дзяцей беларускасцю, тады веды будуць набывацца для таго, каб прымяніць іх на карысць найдаражэйшай у свеце Беларусі.

Пяць гадоў таму ў школе в. Дварэц быў створаны патрыятычны клуб «Спадчына». Дэвіз клуба – «Пазнаць, каб захаваць і прымножыць», жыццёвае крэда «Калі не мы, тады хто?», галоўны клопат – адраджэнне, захаванне. абарона ад вандалаў усіх узроўняў нашай прыроднай, архітэктурнай, культурнай і духоўнай спадчыны.
Прапануем Вашай увазе інфармацыю аб дзейнасці клуба ў выглядзе прэзентацыі PowerPoint (1,3 МБ).

Семінар па дэмакратыі для школьнікаў


Т. Лабанава, СШ №2 г. Барані

Сцэнар семінараў для дыскусійнага клубу на тэму «Дэмакратыя як тып палітычнай сістэмы». Занятак разлічаны на 3 гадзіны з актыўным выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання.

Спампаваць сцэнар (doc, 103 КБ)

Семінары для старшакласнікаў


А. Кулаева, Т. Мацкевіч

Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі. Прапануем метадычную распрацоўку 2-х 1-дзённых міні-семінараў для старэйшых школьнікаў.



Семінар для падлеткаў «Я і сучасны свет»

Школьны музычны клюб «Наша музыка»

Ю. Сянкевіч



Цягам 2005 – 2006 навучальных гадоў у нашай школе ажыцьцяўляецца даволі цікавы праект “Наша музыка”. Яго ўдзельнікі – вучні 9 – 11 клясаў, зацікаўленыя музычным жыцьцём нашай краіны. Ужо пры выбары назвы былі вызначаныя асноўныя кірункі дзейнасьці. Наша – гэта перш за ўсё беларуская музыка. Па-другое, наша – музыка, якая цікавіць менавіта нас, а не каго іншага .


Каштоўнасьць гэтага праекту ў тым, што ініцыятарам яго былі не адміністрацыя ці іншыя кіроўныя структуры, а самі вучні. Каардынатарам і кансультантам стаў намесьнік дырэктара па выхаваўчай працы, які адначасова каардынуе дзейнасьць вучнёўскага самакіраваньня.
Артыкул цалкам

Старонкі