Рэха Гулагу


2007 год – год памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсій. 70 год таму сотні тысячаў беларусаў патрапілі ў жорны масавых камуністычных рэпрэсіяў, у якіх мэтанакіравана знішчалі як нацыянальную эліту, так і простых людзей.
Для пабудовы лепшай будучыні нам патрэбна гістарычная праўда і памяць. Асабліва зараз, калі ідзе пераслед за іншадумства лепшых настаўнікаў і студэнтаў, трэба каб кожны нескароны грамадзянін і кожны выканаўца бяздумных загадаў, ведаў – пра яго будуць памятаць. І тое, што прачытаюць у падобным бюлетеэні яго дзеці, – залежыць ад яго.
Бюлетэнь «Рэха гулагу» – 12 c., PDF, 2,18 MB