Выданні
Бюлетэнь «Настаўнік.info» №22
Тэма нумару: Як ствараюцца школьныя падручнікі ў ФРГ
Германія – краіна, якая здолела за адносна кароткі тэрмін прайсці шлях ад таталітарнай да сучаснай дэмакратычнай дзяржавы з моцнай эканомікай і сацыяльнай стабільнасцю. На якіх кнігах там вучацца дзеці, як працуюць настаўнікі – пытанне не пустое. І яшчэ адна акалічнасць.
Методыка актыўнай ацэнкі ў часопісе «Пачатковае навучанне» (pdf)
Навукова-метадычны часопіс «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» разгорнута разглядае методыку АА ў № 10 за 2012 г.:
• Мацкевіч Т. П. Метад актыўнай ацэнкі: узнікненне і распаўсюджванне ў краінах свету;
• Стэрна Д. Актыўная ацэнка: новая методыка навучання для якаснага ўзроўню адукацыі;
• Радевич Е. В. От оценивания для контроля к оцениванию для развития;
• Мацулевич С. В. Урок математики в 1 класе. Дециметр;
• Ярмак А. В. Урок обучения грамоте в 1 класе.
Школьны тлумачальны слоўнік
Вольга Верціхоўская, Марыя Верціхоўская. Школьны тлумачальны слоўнік. Мінск: УніверсалПрэс, 2006.
Школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання – спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца.
Альтэрнатывы ў адукацыі
Зборнік артыкулаў
Альтэрнатывы ў адукацыі: Зборнік артыкулаў. Мінск, 2012.
Гэты зборнік артыкулаў стаўся вынікам шырокай дыскусіі, да якой заклікалі грамадскія арганізацыі «Таварыства беларускай школы», «Цэнтар Супольнасьць» і партал Nastaunik.info.
Малое Палесьсе
Краязнаўчы Альманах Друцка-Бярэзінскага Краю
Краязнаўчы альманах «Малое Палесьсе» робяць вучні, студэнты, маладыя педагогі і краязнаўцы. Матэрыялы, змешчаныя ў нумарах альманаха, адлюстроўваюць розныя старонкі гісторыі ды культуры рэгіёну. На сёння выйшлі пяць гадавых нумароў.
Што адметна, альманах «уважае родную мову ва ўсіх формах яе бытаваньня нацыянальнай каштоўнасьцю і помнікам культуры нашага народа.
Бюлетэнь «Настаўнік.info» 21
- Навінка байнэту – «Блог настаўнікаў Беларусі»;
- Навіны адукацыі ў свеце;
- Гутарка з прафесарам Янам Патвароўскім;
- Палажэнне конкурсу «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012»...
Увага! Тэкст палажэння конкурсу можна выдрукаваць, каб падзяліцца з калегамі і бацькамі вучняў. Нагадваем, што апошні тэрмін прыёму матэрыялаў на конкурс – 30 верасня 2012 г.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №21 (pdf 412 Kb)
Бюлетэнь «Настаўнік.info» 20
Тэма нумару: «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця»
Круглы стол «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця» адбыўся 10 сакавіка 2012 г. і сабраў вакол сябе як даследнікаў педагагічнай думкі, так і практыкаў сучаснага адукацыйнага працэсу: настаўнікаў і рэпетытараў, нефармальных адукатараў і супрацоўнікаў навукова-метадычных устаноў, дасведчаных экспертаў і пачаткоўцаў. Мэтай сустрэчы сталася гутарка «не пра хібы, а пра магчымасці» – пра тое, якія шляхі і крокі даюць плён у пераадоленні праблемаў нашай адукацыі ў цяперашніх умовах.
Запіс трох тэматычных секцый:
- Якасць адукацыі
- Альтэрнатыўныя адукацыйныя асяродкі
- Нацыянальная культура і адукацыя
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №20 (pdf 400 Kb)



