Андрэй Чахомаў, настаўнік хіміі, г. Кобрын У гэтым артыкуле я хачу падзяліцца сваім вопытам выкарыстання сістэмы актыўнай ацэнкі (АА) ў беларускай школе. Артыкул зусім не прэтэндуе на “ісціну ў апошняй інстанцыі” і напісаны не для палемікі па пытанні. Гэта проста мае меркаванні і мой суб’ектыўны вопыт выкарыстання сістэмы актыўнай ацэнкі на працягу цэлай вучэбнай чвэрці (3-яй чвэрці 2011–12 навучальнага года). Сістэма АА выкарыстоўвалася ў 9”Б” класе сярэдняй школы №7 г. Кобрына, прадмет – хімія. Магчыма, у іншым класе і ў іншага настаўніка атрымаюцца зусім іншыя вынікі.