Актыўная ацэнка: пазбавіцца стрэсавых сітуацый і ліквідаваць прабелы ў ведах

Іна Шымко, Настаўніцкая газета

Сучасная адукацыя арыентавана на тое, што навучэнец выступае паўнапраўным суб’ектам педагагічнага працэсу. Ад яго пазнавальнай актыўнасці залежыць дасягненне мэты навучання. Мара кожнага творчага настаўніка – выхаваць здольнага, адказнага, самастойнага навучэнца. Не сакрэт, што складана навучыць самастойна здабываць веды, яшчэ больш складана навучыць іх прымяняць на практыцы. А вось каб раскрыць сакрэты эфектыўнага ўрока, на якім бы навучэнцы адчувалі сябе ўпэўнена, імкнуліся да ведаў, умелі супрацоўнічаць, неабходна працаваць не адзін год.