Актыўная ацэнка: пазбавіцца стрэсавых сітуацый і ліквідаваць прабелы ў ведах

01.02.2013

Сучасная адукацыя арыентавана на тое, што навучэнец выступае паўнапраўным суб’ектам педагагічнага працэсу. Ад яго пазнавальнай актыўнасці залежыць дасягненне мэты навучання. Мара кожнага творчага настаўніка – выхаваць здольнага, адказнага, самастойнага навучэнца. Не сакрэт, што складана навучыць самастойна здабываць веды, яшчэ больш складана навучыць іх прымяняць на практыцы. А вось каб раскрыць сакрэты эфектыўнага ўрока, на якім бы навучэнцы адчувалі сябе ўпэўнена, імкнуліся да ведаў, умелі супрацоўнічаць, неабходна працаваць не адзін год.

Няма ўніверсальнай парады, як зрабіць урок цікавым і запамінальным, аднак, мяркую, усе пагодзяцца, што навучанне ў многім залежыць ад асобы і прафесіянапізму настаўніка. Цікавы, творчы, улюбёны ў свой прадмет педагог здолее павесці за сабой навучэнцаў. Ён рэжысёр свайго ўрока, і ад таго, як будзе напісаны сцэнарый, у многім запежыць, ці будзе ўрок паспяховым.

Што педагог не мае права стаяць на месцы, дакладна ведаюць настаўнікі Глыбоцкай раённай гімназіі. Традыцыйны падыход да ўрока, капі навучэнцы толькі ўважлівыя (прычым не заўсёды) слухачы, не спрыяе ні павышэнню матывацыі, ні актывізацыі пазнавальнай дзейнасці. Якая ж дзейнасць, калі трэба сядзець ціха і хвалявацца эа адзнаку? У межах падрыхтоўкі да педагагічнага савета «Павышэнне якасці адукацыі праз фарміраванне вучэбнай матывацыі гімназістаў» была праведзена дыягностыка, дзе навучэнцы вызначалі, дзеля чаго яны вучацца. У асноўным былі адзначаны знешнія стымулы: добрыя адзнакі, пахвала бацькоў, настаўнікаў. Такія стымулы носяць часовы характар і малаэфектыўныя. Таксама школьнікі адзначылі, што ім цікава здабываць веды самастойна і такія ўрокі ім вельмі падабаюцца. Таму адной з найважнейшых задач педагогаў гімназіі стаў пошук найбольш аптымальных метадаў і прыёмаў для эфектыўнага ўрока.

Паколькі сучасны ўрок – гэта асноўная форма арганізацыі актыўнай пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, праектаванне метадычнай работы ў гімназіі падпарадкавана наступным прынцыпам:

• вучэнне павінна прыносіць дзецям задавальненне;
• даць веды, навучыць думаць, супрацоўнічаць – мэта навучання;
• кожны навучэнец – індывідуальнасць, творчая асоба;
• прафесіяналізм настаўніка – гэта абавязак;
• настаўнік – крыніца ведаў і новай інфармацыі на ўроку, але ведаў трывалых, інфармацыі цікавай, якая актывізуе дзейнасць і пошук рашэнняў.

3 мэтай павышэння прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў у гімназіі арганізаваны пастаянны семінар «Сучасны ўрок: прынцыпы, патрабаванні, мадэляванне». У яго межах былі праведзены семінары-практыкумы для настаўнікаў: «Правільная пастаноўка мэты ўрока», «Метад пастаноўкі правільных пытанняў як умова актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на кожным этапе ўрока». На гэтых семінарах выкарыстоўваліся актыўныя формы работы, работа ў групах. Па выніках работы мерапрыемстваў былі распрацаваны клішэ па пастаноўцы мэты ўрока, правілы пастаноўкі пытанняў.

Як было адзначана вышэй, немалаважную ролю ў навучанні адыгрывае асоба настаўніка. Таму быў праведзены педагагічны савет «Імідж педагога як найважнейшы складнік адукацыйнага працэсу», у ходзе якога былі вызначаны складнікі прафесійнага і асобаснага кампанента настаўніка, выяўлены станоўчыя і адмоўныя тэндэнцыі ў сістэме ўзаемадзеяння «настаўнік – навучэнец», распрацавана мадэль асобы педагога гімназіі, якая ўключае ў сябе наступныя рысы: выдатныя веды па прадмеце, уменне цікава і даступна даваць матэрыял, справядлівасць, шчырасць, арыгінальнасць, пачуццё гумару.

Цікавы вопыт нашы настаўнікі маюць па выкарыстанні інтэрактыўных форм навучанння, метадаў праектаў, гульнёвых тэхналогій, тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення. Аднак у апошні час усё большую цікавасць у педагогаў выклікае методыка актыўнай ацэнкі. 3 гэтай методыкай нашы педагогі – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Т.Ф.Барткевіч, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства І.М.Шымко, настаўніца англійскай мовы С.М.Ляшонак – пазнаёміліся на міжнародным семінары. Акрамя таго, настаўнікі прайшлі стажыроўку ў Варшаве, дзе змаглі наведаць польскія школы (вядомую школу Мантэсоры) і ўбачыць на практыцы выкарыстанне названай методыкі. Тое, што ўбачылі, уразіла, і абавязкова захацелася выкарыстаць станоўчы вопыт на сваіх уроках, а таксама зацікавіць і іншых настаўнікаў. Такім чынам, была створана творчая група, якая працуе над праектам «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэначнай дзейнасці. Актыўная ацэнка». Асноўнымі задачамі праекта з’яўляюцца: выяўленне патэнцыялу актыўнай ацэнкі для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці на ўроку; стварэнне банка метадычных прыёмаў і метадаў па выкарыстанні актыўнай ацэнкі, абмен станоўчым вопытам па выкарыстанні метадаў актыўнай ацэнкі праз адкрытыя ўрокі, семінары-практыкумы.

Канечне, у першую чаргу неабходна было ўдзяліць увагу вывучэнню тэарэтычных асноў методыкі. Таму настаўнікам быў прадстаўлены дыдактычны матэрыял па выкарыстанні актыўнай ацэнкі. Вывучаючы тэарэтычныя і дыдактычныя матэрыялы, педагогі адразу адзначылі пэўныя метадычныя памылкі, якія характэрны для традыцыйнага навучання і якія дапамагае выправіць методыка актыўнай ацэнкі: не заўсёды дакладна акрэслена мэта ўрока менавіта для навучэнца (што яму неабходна засвоіць з урока), амаль не даецца часу для роздуму над пытаннем, а адразу чакаецца адказ, што не дазваляе больш слабым і няўпэўненым школьнікам сканцэнтравацца і падумаць. I як вынік – стрэсавая сітуацыя, выстаўленне адзнак са словамі «малайчына» або «неабходна давучыць», а што «давучыць», у чым «малайчына» – навучэнец не можа зразумець, што сведчыць аб не зусім дзейснай зваротнай сувязі. Актыўная ацэнка дапамагае і настаўніку, і навучэнцу змяніць уяўленне пра свае ролі ў працэсе навучання.

На базе гімназіі праведзены семінар-практыкум «Актыўная ацэнка як спосаб павышэння якасці адукацыі і матывацыі навучэнцаў», дзе настаўнікі абмеркавапі асноўныя элементы актыўнай ацэнкі: ключавыя пытанні, пастаноўка мэты ўрока на мове школьнікаў, ацэнка і ўзаемаацэнка, зваротная сувяэь. Некаторыя настаўнікі падзяліліся ўласнымі напрацоўкамі па прымяненні элементаў актыўнай ацэнкі наўроку. Цікавы вопыт прадставіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Т.Ф.Барткевіч па выкарыстанні зваротнай сувязі на ўроку. Настаўніца гісторыі І.М.Шымко падзялілася метадамі пастаноўкі ключавых пытанняў, настаўніца фізікі І.У.Саланінка – пастаноўкай мэты на мове навучэнцаў, настаўніца беларускай мовы і літаратуры А.В.Буцько – арганізацыяй самаправеркі на ўроку. Па выніках семінара быў выпушчаны метадычны бюлетэнь, дзе адлюстраваны асноўныя элементы актыўнай ацэнкі і рэкамендацыі, як правільна прымяняць гэтыя элементы на кожным этапе ўрока. Напрыклад, замест таго, каб сказаць навучэнцу «Ты вельмі добра расказаў», трэба адзначыць: «Выдатнае апавяданне: ты прывёў прыклады...,ты зрабіў вывад...».

3 мэтай больш якаснага навучання настаўнікаў метадам актыўнай ацэнкі распрацаваны графік навучальных семінараў-практыкумаў па вывучэнні кожнага элемента актыўнай ацэнкі. Так, ужо прайшоў першы семінар-практыкум па пастаноўцы мэт урока на мове навучэнцаў, дзе настаўнікі прадставілі свае напрацоўкі з абмеркаваннем цяжкасцей, якія ўзніклі. Такіх навучальных практыкумаў плануецца чатыры. Па кожным практыкуме для настаўнікаў прапаноўваецца дыдактычны матэрыял. Вялікую дапамогу ў вывучэнні методыкі актыўнай ацэнкі аказвае пілотны курс дыстанцыйнага навучання метаду актыўнай ацэнкі. Студэнтамі курса з’яўляюцца настаўнікі Т.Ф.Барткевіч, С.М.Ляшонак, І.М.Шымко. Настаўнікі прайшлі навучанне ўжо па двух модулях курса.

«Навучанне на курсе вельмі дапамагае ў рабоце. Важна ведаць, што ідзеш у правільным кірунку або, калі памыляешся, атрымаць метадычную дапамогу ад калег», – адзначаюць педагогі. – Курс дае магчымасць атрымаць метадычныя парады, пазнаёміцца з тым, як працуюць над методыкай іншыя настаўнікі, скарыстаць у сваёй практыцы цікавы вопыт калег, выключыць прабелы ў выкладанні».

Акрамя таго, педагогі гімназіі наведваюць урокі сваіх калег з наступным аналізам і самааналізам. Цікавым вопытам па выкарыстанні актыўнай ацэнкі настаўніца беларускай мовы і літаратуры Т.Ф.Барткевіч дзеліцца не толькі ў межах установы адукацыі, яна таксама праводзіць адкрытыя ўрокі для раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Настаўніца арганізоўвае работу на ўроку так, што ў працэс навучання ўключаецца кожны навучэнец, выкарыстоўваецца метад абмеркавання праблемы ў парах, правільна вызначаецца мэта ўрока і крытэрыі «наштобузу», па якіх будзе бачна, што мэта дасягнута.

Такім чынам, на ўроку кожны школьнік актыўна ўдзельнічае ў працэсе навучання, можа рэальна ацаніць свае дасягненні за ўрок, прадэманстраваць свае поспехі або ўбачыць, што неабходна дапрацаваць.

Астатнія настаўнікі гімназіі таксама далучаюцца да методыкі актыўнай ацэнкі. Усё часцей на ўроках можна бачыць прымяненне крытэрыяў ацэнкі, так званых «наштобузу», такіх элементаў, як непадыманне рукі, ключавыя пытанні, дзейсная зваротная сувязь. Па выніках адкрытых урокаў ствараецца банк метадычных распрацовак з выкарыстаннем методыкі актыўнай ацэнкі, а таксама скарбонка элементаў актыўнай ацэнкі. Так, настаўнікі гімназіі распрацавалі прыклады мэт на мове навучэнцаў па замежнай мове (настаўнікі С.М.Ляшонак, В.С.Аніськовіч), фізіцы (І.У.Саланінка), гісторыі (І.М.Шымко), беларускай мове і літаратуры (А.В.Буцько, Т.Ф.Барткевіч), прыклады ключавых пытанняў па гісторыі, прыклады «наштобузу» па беларускай мове, замежнай мове, гісторыі. На сайце актыўнай ацэнкі змешчаны распрацоўкі ўрокаў. Урок настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Т.Ф.Барткевіч па тэме «Складаныя назоўнікі і іх правапіс» змешчаны на старонках метадычнага дапаможніка «Актыўная ацэнка».

У чым жа бачацца настаўнікам Глыбоцкай раённай гімназіі перавагі выкарыстання гэтага метаду навучання?

Па-першае, актыўная ацэнка спрыяе навучанню без саперніцтва і канкурэнцыі, паколькі кожны навучэнец ведае, што ён вывучае на ўроку і навошта, дзякуючы канкрэтным, зразумелым мэтам.

Па-другое, інфармаванне навучэнцаў пра мэты ўрока ўскладае частку адказнасці за навучанне на школьніка.

Па-трэцяе, актыўная ацэнка дапамагае пераадолець стрэсавыя сітуацыі на ўроку, паколькі навучэнцы маюць магчымасць абмяркоўваць пытанні ў парах, атрымліваць інфармацыю ад настаўніка, якім чынам лепш выпраўляць недахопы, дзякуючы зваротнай сувязі, дзеці таксама бачаць прабелы ў сваіх ведах.

Такім чынам, методыка актыўнай ацэнкі не робіць стаўку на адзнаку, тым больш на адзнаку адмоўную, а дае навучэнцам шанс працаваць, выпраўляць памылкі і ліквідаваць прабелы ў ведах. Акрамя таго, методыка актыўнай ацэнкі прымушае і настаўніка больш дэталёва падыходзіць да вызначэння структуры ўрока, выбару прыёмаў і метадаў кожнага этапу ўрока. Правільная арганізацыя зваротнай сувязі дае педагогу больш поўнае ўяўленне аб працэсе навучання, аб тым, якія моманты ўрока трэба дапрацаваць.

Такая работа прыносіць станоўчыя вынікі. Заняткі з выкарыстаннем методыкі актыўнай ацэнкі выклікаюць цікавасць у навучэнцаў, а зацікаўленасць, як вядома, матывуе навучанне, ператварае працэс завучвання ў працэс пазнання.

Іна Шымко, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Глыбоцкай раённай гімназіі.
Настаўніцкая газета, 17 студзеня 2013 года.