Кейс-метад навучання

Сярод сучасных тэхналогій і метадаў навучання ў апошні час асаблівае месца займае навучанне кейс-метадам. Ён арыентаваны на самастойную індывідуальную і групавую дзейнасць навучэнцаў пад час набыцця камунікатыўных уменняў. Выкарыстанне кейс-метада дазваляе ўвесці вучня ў стан інтэлектуальнага напружання, якое выклікае патрэбу ў ведах, пазнавальную цікаўнасць да вывучаемага матэрыялу, забяспечвае магчымасць ужывання метадаў навуковага даследавання, развівае пазнаваўчую самастойнасць і творчыя здольнасці, развівае эмацыйна-валявыя якасці і фармуе пазнаваўчую матывацыю.
Кароткі агляд выкарыстання кейс-метада на прыкладзе вывучэння тэмы «Прэса Вялікабрытаніі" прапануе настаўніца англійскай мовы школы №1 г. Івацэвічы Вольга Брыч.
Спампаваць матэрыял