Адукацыйны краязнаўчы праект для вучняў старэйшых класаў
Даслаў Андрэй Кузьмін, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Крычава», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Фармаванне гістарычных ведаў па гісторыі роднага краю – складаны педагагічны працэс, які прадугледжвае дзейнасць педагога і навучэнцаў і выкарыстанне педагогам розных метадаў педагагічнага ўздзеяння на дзяцей. Трэба прапанаваць такія фрагменты гісторыі Радзімы, якія маглі б нешта скалыхнуць у душы, зрушыць ўяўленні пра мінулае, а праз яго – і пра сучаснае, і пра будучае Беларусі...