Беларуская зямля дала свету шмат выдатных педагогаў. Найвядомейшы з іх – ураджэнец Оршы Леў Выгоцкі, тэорыя якога склала аснову вядомай кожнаму настаўніку сістэмы развіццёвага навучання Эльконіна-Давыдава. Але не ўсе ведаюць, што ў 1970-я гг. тэорыі Выгоцкага сталі выклікаць цікавасць у амерыканскіх псіхалагаў. У наступнае дзесяцігоддзе ўсе асноўныя працы Выгоцкага былі перакладзеныя і леглі, разам з працамі Жана Піяжэ, у аснову сучаснай адукацыйнай псіхалогіі ЗША.
А зусім нядаўна адкрылася, што вядомы кампазітар і палітычны дзяяч Міхал Агінскі таксама валодаў педагагічным талентам. Прапануем пачытаць ліст кампазітара да свайго сына, калі той выпраўляў яго вучыцца з Залесся ў Італію. Парады бацькі будучаму студэнту напачатку XIX стагоддзя не страцілі актуальнасці дагэтуль.
/