Архіў навін
ЧУРЫКАЎ Дзмітрый – дацэнт кафедры арганічнай хіміі хімічнага факультэта БДУ. "Тое, што многія выкладчыкі выдатна ведаюць беларускую мову, магу пацвердзіць." 
ЖЫЛКО Вячаслаў – дацэнт кафедры аналітычнай хіміі хімічнага факультэта БДУ. Матэрыялы для сваіх лекцый піша па-беларуску. З уласнага досведу ведае: са студэнтамі хімфаку моўных праблем не ўзнікае.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 красавіка 
Міжнародны семінар «Яўрэйская тэматыка ў міждысцыплінарных адукацыйных праектах» пройдзе ў Мінску 5–6 мая. Семінар разлічаны на настаўнікаў, работнікаў сістэмы адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца праблемамі адукацыі. 
Мэта семінара – знаёмства ўдзельнікаў з досведам краін-суседзяў (Польшча, Літва, Украіна) у стварэнні і рэалізацыі адукацыйных праектаў на яўрэйскую і полікультурную тэматыку, тэму папярэджання дыскрымінацыі паводле рэлігійных і этнічных прыкметаў. У межах семінара ёсць магчымасць прэзентаваць уласны адукацыйны праект. 
Арганізатары бяруць на сябе выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем удзельнікаў. 
  / 
На канале ОНТ будзе прэм’ера фільма пра атамана Моніча і антысавецкі супраціў на Малым Палессі ў 1920-х гадах. 
Дзве часткі адпаведна будуць дэманстравацца 23 і 30 красавіка ў 18:20 у праекце «Обратный отсчёт». 
Ізноў надыходзіць час развітання з вучнямі. З аднымі вы сустрэнецеся ў школе пасля летняга адпачынку. Іншыя выпраўляюцца са школьнага гнязда ў дарослы свет. Спадзяемся, нашыя ранейшыя і новыя матэрыялы дапамогуць вам зрабіць Свята апошняга званка адметным і запамінальным. 
Веды ў падручніках спяць да пары, 
Веды хаваюцца ў лічбах і словах, 
Веды найлепшыя нашы сябры, 
Іх абуджае для нас адмыслова: 
Дзынь-дзынь, школьны званок, 
Дзынь-дзынь – нам вестунок, 
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось 
Вывучым новае штось...
В.Тэпін, 1942 г.
У 1808 г. ведамы нямецкі філёзаф Фіхтэ зьвярнуўся да насельніцтва з шэрагам артыкулаў, якія насілі агульную назову: «Прамовы да нямецкай нацыі». 
У гэтых «прамовах» ён гаворыць аб неабходнасьці маральнага адраджэньня сваіх супольнікаў па айчыне, пры дапамозе новага ўзгадаваньня. Новае ўзгадаваньне народу, па яго словах, аснаўная нацыянальная задача.
В.Тэпін, 1942 г.
У 1808 г. ведамы нямецкі філёзаф Фіхтэ зьвярнуўся да насельніцтва з шэрагам артыкулаў, якія насілі агульную назову: «Прамовы да нямецкай нацыі». 
У гэтых «прамовах» ён гаворыць аб неабходнасьці маральнага адраджэньня сваіх супольнікаў па айчыне, пры дапамозе новага ўзгадаваньня. Новае ўзгадаваньне народу, па яго словах, аснаўная нацыянальная задача. Маральная папсаванасьць, якая назіраецца ў грамадзтве і якая зьяўляецца вынікам заняпаду агульнай культуры, можа быць пераможана ўласнымі сіламі нацыі, закліканай да самадзейнасьці. 
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 красавіка 
Міжнародная канферэнцыя «Крэатыўнасць у навучальным працэсе» пройдзе ў Рызе 14 – 15 верасня 2012 г. Тэма крэатыўнага мыслення будзе разглядацца ў дачыненні да моўнай адукацыі, матэматыкі, мастацтва і сацыяльных навук, дашкольнай адукацыі ды г.д. 
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, настаўнікі і адміністратары, якія працуюць на розных узроўнях сістэмы адукацыі: ад дашкольнай – да вышэйшай і адукацыі дарослых. Навучэнцы, бацькі і практыкі таксама вітаюцца. 
Арганізатары прапануюсь 10 грантаў для школьных настаўнікаў на пакрыццё рэгістрацыйных унёскаў.
Шаноўныя сябры! З прыемнасцю рэкамендуем вам аб’яднаную стужку блогаў настаўнікаў Беларусі inspiration.blog.tut.by. Рэсурс створаны групай калегаў з мэтай аб’яднаць прадметныя блогі беларускіх настаўнікаў, наладзіць іх камунікацыю і падтрымку. 
Апрача наўпростай трансляцыі артыкулаў, Блог настаўнікаў Беларусі прапануе наведнікам надзвычай жывы і прыязны форум, на якім можна абмеркаваць дасягненні, падзяліцца навінамі, знайсці супольнае вырашэнне праблемы. 
Таксама вы можаце дадаваць свае рэсурсы ў аб’яднаную стужку. 
ОРСА Аляксандр – займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне. На яго надмагільным помніку на беларускіх кладах парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку напісана: «Змагару за волю Беларусі, Настаўніку...»


 
 
