Навучальныя візіты ў Польшчу для студэнтаў
Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд “Адукацыя для дэмакратыі”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага і фонд „Borussia” запрашаюць студэнтаў з Беларусі, Украіны і Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі прыняць удзел у навучальным візіце ў Польшчу на працягу некалькіх дзён.
У праграме Study Tours to Poland могуць узяць удзел студэнты:
* ад 18 да 21 год
* якія вучацца ў Беларусі, Украіне ці ў Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі, грамадзяне гэтых краін, якія адрозніваюцца ў навуцы і грамадскай дзейнасці.
Набор кандыдатаў і ўдзел у праграме Study Tours to Poland – бясплатныя.
Кандыдаты павінны да 1 ліпеня 2007 г. даслаць заяўку на ўдзел у праграме ў электронным выглядзе па адрасе: nabor@studytours.pl. Фармуляр заяўкі знаходзіцца на Інтэрнэт – старонцы па адрасе: http://www.studytours.pl. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся: nabor@studytours.pl
пра праграму.
Навучальныя візіты ў Польшчу
01.06.2007